ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ахова азонавага слоя: глабальнае партнёрства ў глабальных інтарэсах
Нацыянальная бібліятэка на Дні беларускага пісьменства за год да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Страчаныя і перамешчаныя культурныя каштоўнасці: беларускі кантэкст

Страчаныя і перамешчаныя культурныя каштоўнасці: беларускі кантэкст
Іншыя навіны

6 верасня ў рамках міжнароднага навукова-практычнага семінара “Страчаныя і перамешчаныя культурныя каштоўнасці: беларускі кантэкст” у бібліятэцы прайшоў круглы стол, прысвечаны праблемам страты і перамяшчэння кніжных калекцый.


У рабоце круглага стала з выступленнямі прынялі ўдзел Патрыцыя Кенэдзі Грымстэд, доктар гістарычных навук Гарвардскага ўніверсітэта (ЗША), Уэслі А. Фішар, дырэктар даследчага аддзела “Клеймс Конферэнс” (ЗША), Марцін Пулэн, доктар сацыялогіі, бібліёграф (Францыя), Мішэль Вермот, архівіст, гісторык (Бельгія). Мадэратарам круглага стала з’яўляўся Анатоль Сцебурака, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, які працуе на кафедры бізнес-камунікацый Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На пасяджэнні з дакладамі і прэзентацыямі выступілі намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі Аляксандр Суша (“Лёс кнігі: перамешчаныя кніжныя каштоўнасці ў гісторыі культуры Беларусі”), загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Галіна Кірэева (“Книги из Русской Тургеневской библиотеки в Париже по фондам Национальной библиотеки Беларуси”), заслужаны дзеяч культуры Беларусі Таццяна Рошчына (“Перемещенные исторические книжные коллекции: исследование провененций”), прафесар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук Уладзімір Макараў (“Идентификация владельцев библиотек”).

Дакладчыкі абмеркавалі праблемы страчаных і перамешчаных беларускіх і еўрапейскіх кніжных помнікаў і калекцый, а таксама магчымасцей для вывучэння беларускіх кніг у бібліятэках, музеях, архівах іншых краін. На працягу сваёй гісторыі Беларусь страціла вялікую частку дакументальнай спадчыны. Загінулі або былі распылены ўнікальныя прыватныя калекцыі, манастырскія і грамадскія бібліятэкі. Найбольш рэдкія кніжныя помнікі, фрагменты былых беларускіх бібліятэк, часам даволі вялікія комплексы, якія па месцы стварэння або па прыналежнасці адносяцца да Беларусі і дагэтуль малавывучаны, захоўваюцца ў шматлікіх бібліятэках Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, іншых краін Еўропы. Самы рэальны шлях вяртання страчанага – іх выяўленне і сумеснае выкарыстанне.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам