ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Міжнароднаму праекту “Беларусь сёння” 10 гадоў
Новыя кнігі пабачылі свет у Выдавецкім доме “Звязда”

"Стойкі алавяны салдацік" у "Мультчытайцы"

"Стойкі алавяны салдацік" у "Мультчытайцы"
Іншыя навіны

26 верасня ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Мультчытайка” паводле казкі Х.К. Андэрсана “Стойкі алавяны салдацік”.

Пасля прачытання казкі і прагляду аднайменнага мультфільма, дзеці даведаліся, колькі выпрабаванняў прыйшлося пераадолець галоўнаму герою на шляху да сваёй запаветнай мары.

Праявіўшы акцёрскае майстэрства ў фізкультхвілінцы “Жывыя фігуры”, юныя ўдзельнікі ўвасобілі персанажаў казкі. За актыўны ўдзел кожны з іх атрымаў у падарунак зробленую з паперы цудоўную танцорку. А выкарыстоўваючы яркі пластылін, драўляныя палачкі і жалуды, дзяўчынкі самі вылепілі фігурку салдаціка.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам