ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да Еўразійскай патэнтнай інфармацыйнай сістэмы
Візіт парламенцкай дэлегацыі Кітая

Стажыроўка маладых спецыялістаў бібліятэк краін СНД

Стажыроўка маладых спецыялістаў бібліятэк краін СНД
Іншыя навіны

З 18 па 24 верасня адбылася стажыроўка маладых спецыялістаў бібліятэк краін СНД на базе вядучых бібліятэк г. Масквы.


Стажыроўка была арганізавана НП “Бібліятэчная асамблея Еўразіі” пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін – удзельніц СНД.

Падчас стажыроўкі 22 маладыя спецыялісты з краін Садружнасці мелі магчымасць азнаёміцца з працай вядучых і спецыялізаваных бібліятэк Масквы. Удзельнікі стажыроўкі наведалі Расійскую дзяржаўную бібліятэку, Дзяржаўную публічную гістарычную бібліятэку Расіі, Усерасійскую бібліятэку замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміна, Навуковую бібліятэку МДУ імя М.В. Ламаносава, Расійскую дзяржаўную бібліятэку для моладзі, Бібліятэку гісторыі рускай філасофіі і культуры “Дом А.Ф. Лосева”», Мемарыяльны музей і навуковую бібліятэку “Дом М.В. Гогаля».

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўдзел у стажыроўцы ўзяў загадчык сектара камплектавання і ўліку электронных рэсурсаў аддзела камплектавання фондаў В.П. Лапо.

Удзел у стажыроўцы дазволіў пазнаёміцца з механізмамі працы бібліятэк г. Масквы ва ўмовах інтэнсіўнай інфарматызацыі. Вялікая ўвага была нададзена пытанням камплектавання фондаў бібліятэк электроннымі рэсурсамі на сучасным этапе.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам