ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Зварот да класiкi. Па творы «Мёртвыя душы» збіраюцца зняць сучасны серыял
27 чэрвеня – дзень нараджэння Дзмітрыя Лыбіна, вядомага беларускага кампазітара і педагога

Статут ААН упершыню выдадзены на беларускай мове

Статут ААН упершыню выдадзены на беларускай мове
Іншыя навіны

26 чэрвеня ў музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла прэзентацыя Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на беларускай мове, прымеркаваная да 75-годдзя ААН.

26 чэрвеня 1945 года ў горадзе Сан-Францыска два беларусы – Кузьма Кісялёў і Андрэй Грамыка – падпісалі Статут ААН. Беларусь стала адной з краін – заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Прэзентацыя Статута на беларускай мове – адно з юбілейных мерапрыемстваў, запланаваных Міністэрствам замежных спраў і Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у Беларусі.

ustavun_3.jpg

Сярод запрошаных гасцей быў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. З 1957 года галоўнае кнігасховішча краіны ўваходзіць у сістэму бібліятэк-дэпазітарыяў для сусветнага размеркавання дакументаў і публікацый ААН. У нашым фондзе прадстаўлены выданні шасці кіруючых органаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Бібліятэкі-дэпазітарыі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі – дэпазітарый ААН

Статут ААН, ілюстраваны ўнікальнымі гістарычнымі фота з архіва арганізацыі, папоўніў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Прэзентацыя прайшла ў сімвалічным месцы як для ААН, так і для рэспублікі. Тут у 1946–1947 гг. знаходзілася ўпраўленне Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення аб'яднаных Нацый (ЮНРРА), якое аказвала гуманітарную дапамогу на тэрыторыях, вызваленых ад фашызму.

Падчас прэзентацыі гасцям прадэманстравалі фільм пра гісторыю ААН ад падпісання статута арганізацыі да цяперашняга часу.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама: Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый

Навіны

9 Ліп 2020

Вядомы музыка, краяўзнаўца, пісьменнік Юры Несцярэнка дэбютаваў як дзіцячы аўтар: у мінскім выдавецтве “Каўчэг” выйшла яго кніга для малодшых школьнікаў на беларускай мове “Чароўныя назвы”.

Навіны бібліятэк

Па Мазырскім краі – віртуальна ў летні дзень

8 Ліп 2020

Краязнаўчы напрамак сваёй дзейнасці працягвае Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А. С. Пушкіна Гомельскай вобласці. Яна прадаставіла віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адразу некалькі сваіх рэсурсаў пра край.

Бібліятэка анлайн

Інтэрв’ю з гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі да Дня Незалежнасці

7 Ліп 2020

А вы ведалі, што Беларусь займае 10-е месца ў свеце па колькасці бібліятэк на мільён насельніцтва? Да Дня Незалежнасці здымачная група тэлеканала АНТ прыехала ў беларускі храм кнігі, каб сустрэцца з яго кіраўніком.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

7 Ліп 2020

7 ліпеня 1882 года ў вёсцы Вязынка, што паміж Мінскам і Маладзечна, нарадзіўся Янка Купала. Звычайны беларускі хлапец з танклявымі рысамі твару мог паўтарыць лёс свайго бацькі – дробнага шляхціца, які жыў з арэнды зямлі.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжрэгіянальным круглым стале “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”

7 Ліп 2020

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі 3 ліпеня 2020 года ў Пензенскай абласной бібліятэцы імя М. Ю. Лермантава ў фармаце анлайн адбыўся XII Міжрэгіянальны круглы стол “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”, удзел у якім Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўпершыню.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111