ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Разнастайнасць культур
Разнастайнасць культур

Стартавалі заняткі ў “Клубе кніжных прафесараў”

Стартавалі заняткі ў “Клубе кніжных прафесараў”
Іншыя навіны

25 верасня ў музеі кнігі адбыліся першыя заняткі “Клуба кніжных прафесараў”.


Серыя “Клуб кніжных прафесараў” уяўляе суцэльны курс і ўключае 9 заняткаў. На працягу навучальнага года дзеці наведваюць бібліятэку кожны месяц. Праграма прадстаўляе цэласную сістэму, арыентаваную на мэтанакіраванае далучэнне дзяцей да бібліятэкі і кніжнай культуры. Гэта серыя накіравана на такія формы работы, якія прадугледжваюць сістэматычныя кантакты з канкрэтнай аўдыторыяй. Папярэдне была праведзена вялікая праца па фарміраванні зборнай групы. З прычыны вялікага попыту былі сфарміраваны дзве групы. Адзін раз у месяц адна група будзе наведваць заняткі па пятніцах, другая – па нядзелях.

Першыя тэматычныя заняткі “Формы і матэрыялы кнігі” былі прысвечаны разнастайнасці рукапіснай кнігі. Дзецям важна было зразумець, што ў старажытныя часы кніга была зусім не падобная да сучаснай. Наведвальнікі дазналіся пра асноўныя формы кнігі, а таксама пра матэрыялы, якія выкарыстоўваліся для пісьма. “Кніжныя прафесары” засвоілі асноўныя тэрміны тэмы: рукапіс, манускрыпт, папірус, пергамен, скрутак, кодэкс, скрыпторый, пратограф і іншыя.

Тэарэтычная частка ўключала: лекцыю-гутарку, альбо дыялог з аўдыторыяй, што з’яўляецца найбольш пашыранай формай актыўнага ўцягвання ўдзельнікаў групы у працэс пазнання; абмеркаванне, што дазваляе ўдзельнікам выказацца, пачуць розныя меркаванні і аргументы, зрабіць аналіз і высновы; гульню-пантаміму, якая не толькі паляпшае настрой групы, аб’ядноўвае яе, але і развівае невербальнае мысленне, і іншыя. Пасля тэарэтычнай часткі дзеці выявілі ў экспазіцыі рукапісныя кнігі і змаглі назваць іх формы і матэрыялы.

Для замацавання тэорыі хлопчыкі і дзяўчынкі выканалі творчае заданне, якое дазволіла праявіць індывідуальныя здольнасці і творча паглядзець на аб’ект пазнання. Яны зрабілі сваімі рукамі “бамбукавы скрутак” з кардона і нітак. Тэкст на планачках пісалі вертыкальна, зверху ўніз.

Дзеці праяўлялі актыўнасць, інтарэс, кемлівасць, вынаходніцтва, настойлівасць, адкрыта дзяліліся сваімі ведамі і ўражаннямі.

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам