ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дэлегацыя САІУ наведала беларускі “алмаз ведаў”
ХХV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні

Стартаваў летні курс заняткаў “У госці да кніг”

Стартаваў летні курс заняткаў “У госці да кніг”
Іншыя навіны

Як улетку дзецям цікава правесці час у горадзе? Вядома, наведваць захапляльныя месцы, адным з якіх з’яўляецца Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Запрашаем дзіцячыя групы, якія адпачываюць у летніх школьных лагерах, далучыцца да праекта “У госці да кніг”. Прапануем цыкл заняткаў, які пазнаёміць дзетак з бібліятэкай і беларускай кніжнай спадчынай.

У кожнай групы можа быць індывідуальная праграма заняткаў. Напрыклад, вучні сярэдняй школы № 172 г. Мінска ў чэрвені будуць займацца па наступнай праграме:

  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі – дом, дзе жывуць кнігі;
  • Узнікненне і развіццё пісьма;
  • Формы і матэрыялы кнігі;
  • Рукапісная кніжнасць Беларусі;
  • Папяровыя цуды;
  • Францыск Скарына – беларускі першадрукар;
  • Квэст “Кніжны лабірынт”.

4 чэрвеня адбыліся першыя заняткі праграмы. Дзеці пазнаёміліся з будынкам самай вялікай бібліятэкі краіны і даведаліся, як арганізавана ў ім кніжнае жыццё. Творчае заданне на малюнку прадугледжвала стварэнне ўласнага дызайну аздаблення бібліятэкі.


Прымаюцца заяўкі ад груп з 10–25 чалавек.

Працягласць: 60 хвілін.
Кошт: 4 руб. 50 кап. / 1 чалавек.

Інфармацыя і запіс па тэлефонах:
(8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07, (8 029) 387 60 95.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам