ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
ВЧЗ Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае ў падарожжа ў першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага
Нашы чацвераногія сябры

Старадрук з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – цэнтральны экспанат на выставе “Скарбы пінскай зямлі”

Старадрук з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – цэнтральны экспанат на выставе “Скарбы пінскай зямлі”
Іншыя навіны

Ужо на гэтых выходных, 4–6 кастрычніка, старажытны Пінск святкуе Дзень горада. З гэтай нагоды і ў сувязі з не менш значнай падзеяй – 95‑годдзем Музея Беларускага Палесся – у мурах былога езуіцкага калегіума адкрылася выстава “Скарбы пінскай зямлі”.

Kazanni-P.Skargi-1.jpgАдзін з цэнтральных экспанатаў выставы – кніга, якая была надрукавана ў гэтым жа будынку амаль тры стагоддзі таму, а сёння зберагаецца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Бібліятэка падтрымала ініцыятыву музея і перадала на часовае экспанаванне надзвычай рэдкі пінскі старадрук – “Казанні” вядомага дзеяча каталіцкай царквы Рэчы Паспалітай Пятра Скаргі. Рарытэт выклікаў вялікую цікавасць у жыхароў сталіцы Беларускага Палесся, якія станоўча адгукнуліся на падзею мясцовыя СМІ. Куратар выставачнага праекта, загадчык навукова-асветніцкага аддзела Музея Беларускага Палесся Валеры Кабрынец з задавальненнем распавядае пра выставу журналістам:

Гістарычная даведка:

Пінскі езуіцкі калегіум адлічвае сваю гісторыю ад 1638 г., ён быў створаны на базе рэзідэнцыі ордэна ў Пінску. За час яго існавання (1638–1773 гг.) тут паспелі рэалізавацца разнастайныя віды дзейнасці манахаў: музычная бурса, аптэка, тэатр, шпіталь для бедных і друкарня.

Маштаб актыўнасці пінскіх езуітаў вымагаў уласнага друкарскага варштата. Як трапна падкрэсліў даследчык М. Нікалаеў, пінская друкарня стала “адзінай новай друкарняй, што ўзнікла ў Вялікім Княстве Літоўскім падчас праўлення Аўгуста ІІ”. Дакладныя даты яе дзейнасці застаюцца адкрытымі. Прынамсі, зараз мала хто спрабуе вызначаць іх з упэўненасцю. Паводле розных меркаванняў (Т. Рошчына, М. Цубжыньская-Леанарчык, Т. Самайлюк), друкарня дзейнічала з 1727 да 1746 г. з перапынкамі. Вызначэнне тэрміну існавання гэтай друкарні амаль цалкам залежыць ад прызнання (ці непрызнання) некаторых кніг прадукцыяй пінскіх езуітаў. Справа ў тым, што шэраг выданняў выйшлі з друку без абазначэння месца публікацыі. На падставе менавіта гэтай прыкметы – месца выхаду – літоўская даследчыца Я. Місюнене рэгіструе толькі адно выданне, якое дакладна паходзіць з пінскай езуіцкай друкарні – зборнік казанняў Пятра Скаргі, які выйшаў у 1735 г. з красамоўным надпісам на тытульным лісце “W Pińsku: w Drukarni Collegium Societatis Jesu, 1735”.

Kazanni-P.Skargi-2.jpg

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”

18 Вер 2020

17 верасня ў г. Гродна адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”, прысвечаная 190-годдзю з дня заснавання Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

18 Вер 2020

У 2021 г. плануецца выданне 24-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20 Вер 2020

ААТ “Белкніга” падвяла вынікі продажу кніг у студзені–жніўні сёлетняга года. У рэйтынгу продажаў са ста назваў кніг на беларускай мове, выдадзеных у Беларусі, на першым месцы – “Гары Потэр і філасофскі камень” Дж. Роўлінг. Нашы суайчыннікі набылі ў “Белкнізе” 288 асобнікаў. Другое месца – за раманам “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча (выдавецтва “Попурри”; у рамана – 203 пакупнікі).

Навіны бібліятэк

Да 100-годдзя з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай

18 Вер 2020

18 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, старшага сяржанта медыцынскай службы, блакадніцы Ленінграда.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111