ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Міжнародны навуковы круглы стол “Сучасныя біблейскія даследаванні”
Аб экспанатах выстаўкі “Беларусь і Біблія” – у інтэрв’ю з Аляксандрам Сушай на “Беларусь 3”

Спяшайцеся ўбачыць выстаўку “Беларусь і Біблія”!

Спяшайцеся ўбачыць выстаўку “Беларусь і Біблія”!
Іншыя навіны

Міжнародная выстаўка “Беларусь і Біблія” працуе апошні тыдзень – да 21 кастрычніка. За перыяд дзейнасці яе наведала ўжо больш за 15 тысяч чалавек!

Унікальны міжнародны выставачны праект “Беларусь і Біблія” арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Групай даследавання рукапісаў (ЗША).

Упершыню ў Беларусі экспануюцца рарытэты сусветнай значнасці, узрост якіх дасягае 5 тысяч гадоў. Экспазіцыя адлюстроўвае гісторыю Бібліі ад ранніх каштоўных рукапісаў да нашых дзён. На выстаўцы дэманструюцца рарытэты з Нацыянальнай бібліятэкі і замежных прыватных збораў. Асноўную частку экспазіцыі складаюць арыгіналы. Да найбольш значных адносяцца піктаграфічныя і клінапісныя таблічкі Месапатаміі (3–2 тыс. гадоў да н.э.), папірусныя фрагменты “Іліяды” Гамера (1 ст. н.э.), байкі Эзопа (1 ст. да н.э. – 1 ст. н.э.), сярэдневяковыя манускрыпты на пергаменце, калекцыя разнастайных тораў, першадрукаваныя біблейскія тэксты, кнігі часоў Рэфармацыі, першыя пераклады Бібліі на нацыянальныя мовы, паліглоты і ілюстраваныя Бібліі.

Выстаўка мае вялікую творчую пляцоўку, дзе можна навучыцца пісаць гусіным пяром у “рукапіснай майстэрні”, пабыць друкаром і самому надрукаваць старонку з Бібліі Францыска Скарыны, паскладваць пазлы, сфатаграфавацца ў фотазоне “Каўчэг Ноя” і іншае. Таксама прапануюцца асобныя праграмы для дзяцей на пасяджэннях “Клуба кніжных прафесараў” і музейныя заняткі для школьнікаў.

У межах выставачнага праекта адбываюцца шматлікія мерапрыемствы (міжнародныя круглыя сталы, лекцыі экспертаў, экскурсіі ад куратараў выстаўкі, музычныя выступленні).

Спяшайцеся ўбачыць выстаўку! Сардэчна запрашаем!

Навіны

“Салдацкі лёс”: да 100-годдзя з дня нараджэння  народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава,  да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

18 Кра 2024

У 2024 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, публіцыста і сцэнарыста Васіля Уладзіміравіча Быкава. З гэтай нагоды Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала юбілейную выстаўку “Салдацкі лёс”, якая падкрэслівае вялікі ўплыў на творчасць народнага пісьменніка Беларусі яго ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне.

Кніжныя выстаўкі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам