ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя ЭІР “Кніга Беларусі XIV–XVIII стст.”
Друкарскіх спраў майстар

Споведзь мужнасці і любові

Споведзь мужнасці і любові
Іншыя навіны

З 13 лютага да ўвагі карыстальнікаў прадстаўлена пастаянная віртуальная выстаўка “Споведзь мужнасці і любові”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага.


Чалавек тытанічнай працаздольнасці, сілы волі, несумненнага таленту, апантанай адданасці мастацтву, Міхаіл Савіцкі (1922–2010) – адзін з выдатных беларускіх жывапісцаў, прадстаўнік кірунку “суровы стыль”. Былы вязень Бухенвальда і Дахау, які перажыў жахі вайны, мастак ярка, эмацыянальна і вобразна прадставіў усе перанесеныя пакуты, усю трагічную праўду жыцця ў сваіх палотнах. Ствараючы ў вышэйшай ступені праўдзівыя, парой страшныя вобразы, ён усё роўна аперыраваў сродкамі прыгожага.

Шматгранная асоба, Міхаіл Савіцкі быў разнастайны і ў творчасці. Яго пэндзлю належаць работы, прысвечаныя біблейскай тэматыцы, жаночым вобразам і мацярынству, чалавечай працы, ураджаю і хлебу. Таксама мастаком створаны шэраг партрэтаў дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі.

Віртуальная экспазіцыя “Споведзь мужнасці і любові” пазнаёміць з кароткай біяграфіяй М. Савіцкага; яго асноўнымі работамі, у тым ліку – уражальнай і незабыўнай серыяй карцін “Лічбы на сэрцы”; кнігамі і артыкуламі пра жыццё і творчасць мастака; ілюстрацыямі Міхаіла Андрэевіча да дзіцячых кніг. Дапаўняюць выстаўку шматлікія фатаграфіі.

Пры наведванні бібліятэкі кансультацыю па пошуку і заказе неабходных выданняў акажуць супрацоўнікі залы дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Чытайце таксама пра іншыя віртуальныя выстаўкі бібліятэкі:

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам