ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Круглы стол, прысвечаны Берасцейскай Бібліі
На канікулах – на музейныя заняткі!

Спектакль у бібліятэцы: малышам паказалі казку пра сапраўднае сяброўства

Спектакль у бібліятэцы: малышам паказалі казку пра сапраўднае сяброўства
Іншыя навіны

“Як забавіць дзіця на канікулах?” – думаюць выхавальнікі, настаўнікі і бацькі школьнікаў. Але пастаянных гасцей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі не турбуе гэтае пытанне. Яны ведаюць, што іх малышэй чакаюць займальныя спектаклі ў нашай канферэнц-зале.

Мерапрыемствы праходзяць у рамках культурна-асветніцкай праграмы “Пазнанне. Натхненне. Творчасць”.

5 і 6 лістапада навучэнцы малодшых класаў, адпраўленыя на канікулы ў аздараўленчыя лагеры і пазашкольныя ўстановы сталіцы, пабывалі на інтэрактыўнай музычнай казцы “Вясёлы балаганчык”. Гэта пацешны спектакль пра сапраўднае сяброўства, якое гартуецца выпрабаваннямі. Музыкант Кін падарожнічае па гарадах і вёсках, забаўляе людзей сваімі песнямі і загадкамі. Аднойчы ў шляху ён сустракае сумную дзяўчыну Арль, якая выпадкова заблудзілася, калі выйшла з мястэчка Зачараваная Шкатулка. Арль і Кін адпраўляюцца ў шлях разам.

Спектакль суправаджаўся гульнямі, музычным афармленнем, эксклюзіўнымі дэкарацыямі і мноствам светлавых эфектаў.

Радасць і звонкі смех – вось палітра эмоцый, якая дала высокую ацэнку ігры артыстаў тэатра “Фантазія”.

Дзякуючы працы супрацоўнікаў аддзела культурна-відовішчнай дзейнасці мерапрыемствы атрымліваюцца яркімі, насычанымі і падабаюцца дзецям.

Кожныя канікулы на спектаклях у бібліятэцы мы бачым нязменна задаволеныя твары дарослых і малышэй, але калі вы яшчэ не ў іх ліку – наперадзе самае казачнае, чароўнае свята Новы год!

З 23 па 30 снежня ў бібліятэцы для дзяцей пройдуць паказы з удзелам казачных персанажаў, сярод якіх, вядома, і Дзед Мароз са Снягуркай.

Даведацца падрабязную інфармацыю пра спектаклі і забраніраваць квіткі можна па тэлефонах: (8 017) 293 29 99, 293 25 56.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Раман Матульскі аб праекце да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

28 Сту 2020

Госцем перадачы “Новая раніца” на “РТР-Беларусь” стаў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У інтэрв’ю ён анансаваў праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжныя прафесары сталі энцыклапедыстамі

27 Сту 2020

26 студзеня ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” адбыліся заняткі на выставе “Энцыклапедыя: нацыянальны праект” з куратарам выставы і даследчыкам энцыклапедый Ксеніяй Сушай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Мінску выходзяць 2 шведскія кнігі з шыкоўнымі ілюстрацыямі

26 Сту 2020

У выдавецтве Koska падрыхтавалі да выхаду адразу дзве кнігі шведскіх пісьменнікаў Юі і Тумаса Вісландэраў пра прыгоды каровы Мамы Му і яе сябра Крумкача. Кнігі з’явяцца ў продажы 6 лютага: выхад прымеркаваны да Мінскага кніжнага кірмаша.

Навіны бібліятэк

Сустрэча з адвакатам на тэму новай рэдакцыі жыллёвага кодэкса

24 Сту 2020

23 студзеня 2020 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Новая рэдакцыя жыллёвага кодэкса: агляд асноўных змяненняў і дапаўненняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111