ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы прэзентавалі выставачны праект “Беларусь спартыўная”
II Еўрапейскія гульні: 15 яркіх акцэнтаў

Спартыўнае жыццё краіны праз “Беларусь у асобах і падзеях”

Спартыўнае жыццё краіны праз “Беларусь у асобах і падзеях”
Іншыя навіны

Напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў у электронных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пашырана інфармацыя пра беларускіх спартсменаў і трэнераў, чэмпіёнаў і прызёраў Алімпіяд, чэмпіянатаў свету, Еўропы і іншых міжнародных спаборніцтваў. Спартыўная тэматыка шырока прадстаўлена і ў фактаграфічнай базе даных “Беларусь у асобах і падзеях”.

Тут можна знайсці падрабязныя біяграфічныя звесткі пра беларускіх спартыўных дзеячаў, фотаздымкі, спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы і іншыя крыніцы інфармацыі. Змешчаны таксама матэрыял пра розныя віды спорту, асноўныя спартыўныя аб’екты нашай краіны (спарткомплексы, палацы спорту, стадыёны і г.д.), спартыўныя арганізацыі, профільныя навуковыя інстытуты, навучальныя ўстановы, якія забяспечваюць падрыхтоўку спартсменаў і трэнераў.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучаснымі дасягненнямі беларускага спорту, звяртацца да базы даных “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам