ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адбор будзе строгі
Дар Латвійскай Рэспублікі

Спартакіяда работнікаў культуры і мастацтваў

Спартакіяда работнікаў культуры і мастацтваў
Іншыя навіны

13 чэрвеня на спартыўна-аздараўленчай базе ФПБ “Алімпіец” адбыўся фінал IХ летняй Рэспубліканскай спартакіяды работнікаў культуры і мастацтваў.


Спартакіяда праводзілася з мэтай шырокай прапаганды і далейшага развіцця фізічнай культуры і спорту ў працоўных калектывах, умацавання здароўя работнікаў культуры і мастацтваў, арганізацыі актыўнага адпачынку працоўных, далучэння іх да масавых фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў, падтрымкі сяброўскіх сувязей паміж калектывамі фізкультуры прадпрыемстваў і арганізацый галіны.

У спартакіядзе ўзялі ўдзел каманды горада Мінска, абласных і рэспубліканскіх падведамасных арганізацый Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Зборная каманда Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі таксама ўзяла ўдзел у спаборніцтвах, папярэдне прайшоўшы адборачныя спаборніцтвы ў паўфінале. У фінале каманда бібліятэкі па валейболе заняла 2-е месца.

Разам з нашымі спартсменамі на свята прыбыла і каманда балельшчыкаў. Дзякуем усім за ўдзел і падтрымку.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам