ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чалавечая годнасць і справядлівасць для ўсіх
Выстаўка да 150-годдзя з дня нараджэння Яўхіма Карскага

Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага

Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага
Іншыя навіны

9 снежня а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага: да 150-годдзя з дня нараджэння” і прэзентацыя аднайменнага электроннага выдання.


Арганізатарамі выстаўкі з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Санкт-Пецярбургскі філіял Архіва Расійскай акадэміі навук пры ўдзеле Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

У экспазіцыю выстаўкі ўвайшлі ўнікальныя выданні з асабістага кніжнага збору акадэміка. Гэты збор з 1922 г. захоўваецца асобнай калекцыяй у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Калекцыя налічвае каля 2,5 тысяч экзэмпляраў і з’яўляецца каштоўным гістарычным зборам літаратуры па славяназнаўстве. Унікальныя дакументы, сярод якіх фатаграфіі, біяграфічныя матэрыялы, запісныя кніжкі з праўкамі і ўстаўкамі аўтара, прадставіў для выстаўкі Санкт-Пецярбургскі філіял Архіва Расійскай акадэміі навук.

Электроннае выданне ўключае біяграфічны нарыс, дакументы з беларускіх архіваў, каталог кніг з аўтографамі, электронныя копіі асобных прыжыццёвых выданняў Карскага. Праўнук акадэміка А.А. Карскі падрыхтаваў для дыска бібліяграфію навуковых работ і літаратуры пра яго, апісанне эпісталярнай спадчыны акадэміка.

Выстаўка будзе доўжыцца па 15 студзеня 2011 г. у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: 293-27-67, 293-27-81.

Е-mail: pr@nlb.by

 

                 
                       
                 
                       
                 
                       

Навіны

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

17 Кас 2019

16 кастрычніка ў бібліятэцы ў рамках працы VI Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбылося штогадовае пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Знаёмства будучых бібліятэкараў са спадчынай Яўгена Хлябцэвіча

17 Кас 2019

У рамках супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў 15 і 16 кастрычніка адбылося сумеснае мерапрыемства.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Імпрэза “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў” у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

16 Кас 2019

15 кастрычніка адбылося мерапрыемства “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў”, прымеркаванае да 120-годдзя з дня нараджэння Адама Бабарэкі (14.10.1899–10.10.1938).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ААН для міру і развіцця

17 Кас 2019

З 17 кастрычніка па 19 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “ААН для міру і развіцця”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Кніжныя выстаўкі

111