ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Абуджэнне энергій Зямлі: магчымасці чалавека
Талент, аддадзены людзям

Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага: да 150-годдзя з дня нараджэння

Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага: да 150-годдзя з дня нараджэння
Іншыя навіны

9 снежня ў галерэі “Лабірынт” адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі і прэзентацыя электроннага выдання “Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага: да 150-годдзя з дня нараджэння”.


У экспазіцыю ўвайшлі ўнікальныя выданні з асабістага кніжнага збору акадэміка. Гэты збор з 1922 г. асобнай калекцыяй захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Калекцыя налічвае каля 2,5 тысяч экзэмпляраў і з’яўляецца каштоўным гістарычным зборам літаратуры па славяназнаўстве. Унікальныя дакументы, сярод якіх фатаграфіі, біяграфічныя матэрыялы, запісныя кніжкі з праўкамі і ўстаўкамі аўтара, прадставіў для выстаўкі Санкт-Пецярбургскі філіял Архіва Расійскай акадэміі навук.

Электроннае выданне “Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага: да 150-годдзя з дня нараджэння” ўключае біяграфічны нарыс, дакументы з беларускіх архіваў, каталог кніг з аўтографамі, электронныя копіі асобных прыжыццёвых выданняў Карскага. Праўнук акадэміка падрыхтаваў для дыска бібліяграфію навуковых работ Карскага і літаратуры пра яго, апісанне эпісталярнай спадчыны акадэміка.

У адкрыцці выстаўкі ўзялі ўдзел намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Кірухіна; начальнік аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Крук; вучоны сакратар Санкт-Пецярбургскага філіяла Архіва Расійскай акадэміі навук Ларыса Бондар; праўнук акадэміка, гісторык, архівіст, пісьменнік Аляксандр Карскі; загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Віталь Скалабан, загадчыца сектара захоўвання фондаў навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ксенія Суша.

Выстаўка будзе доўжыцца па 15 студзеня 2011 г. у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам