ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстава “Гадзіна мовы” пачала працаваць у Нацыянальнай бібліятэцы ў дзень старту продажу гадзінніка “Пімен Панчанка” Мінскага гадзіннікавага завода
Віншуем з 80-годдзем Галіну Мікалаеўну Алейнік, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (1990–2002)!

Спаборніцтва да Дня роднай мовы

Спаборніцтва да Дня роднай мовы
Іншыя навіны

Адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы экскурсіяй у Нацыянальнай бібліятэцы сёлета вырашылі навучэнцы 4 класа сярэдняй школы № 92 г. Мінска.

Яны завіталі на экскурсію “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па тэме “Жыццё і творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа”.

Навучэнцы пазнаёміліся з архітэктурай, мастацкім афармленнем бібліятэкі, сістэмай заказу, дастаўкі і выдачы літаратуры, наведалі музей кнігі.

Spab-va-DRM-t.jpg

Частка экскурсіі прайшла ў выглядзе інтэрактыўных заняткаў, падчас якіх госці даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі славутых землякоў. Замацаванне ведаў адбылося падчас спаборніцтва. Вучні падзяліліся на каманды “Янка Купала” і “Якуб Колас” і паспаборнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне “Хто ёсць хто”, у складанні пазлаў з ілюстрацыямі да твораў пісьменнікаў і чытанні вершаў беларускіх класікаў. У выніку, перамагла дружба: абедзве каманды выдатна справіліся з выпрабаваннямі і набралі аднолькавую колькасць балаў.

У канцы экскурсіі вучні падняліся на аглядную пляцоўку, каб убачыць краявіды з вышыні птушынага палёту.

Азнаёміцца са спісам экскурсій цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” можна на нашым сайце, атрымаць дадатковую інфармацыю –  па тэлефонах: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам