ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Каб не адпускаць казку
Адкрылася выстаўка “Тадэвуш RE:turn”

Снежнае лета

Снежнае лета
Іншыя навіны

22 студзеня а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай выстаўкі тэкстыльнай скульптуры “Снежнае лета”.


Аўтарам і куратарам выстаўкі з’яўляецца заснавальнік першай некамерцыйнай беларускай галерэі “Брама”, мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн.

Экспазіцыя створана па выніках трэцяга рэспубліканскага пленэра тэкстыльнай скульптуры, арганізаванага галерэяй "Брама" ў 2014 годзе ў жывапісным кутку Смалявіцкага раёна. Тэма пленэра – “Снежнае лета” – вызначыла белы колер усіх твораў.

У праекце задзейнічаны шырокі дыяпазон тэхнік, матэрыялаў, стылістык. У ім прымаюць удзел як знакамітыя майстры (лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Ніна Пілюзіна, прафесар БДАМ Яўген Шунейка), так і цяперашнія студэнты “тэкстыльных” кафедраў вышэйшых навучальных устаноў Віцебска (Аляксандра Захарава) і Мінска (Хрысціна Высоцкая, Віка Ярэміч і Анастасія Пухоўская), а таксама нязменныя ўдзельнікі трох пленэраў, сярод якіх – педагогі мастацкіх навучальных устаноў, кіраўнікі дзіцячых студый (Вераніка Багачова, Марыя Барысенка, Вольга Данілюк і Аляксандра Гірас).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам