ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Казкі чараўніцы зімы
Навагодні серпанцін

Служыць Радзіме

Служыць Радзіме
Іншыя навіны

15 снежня ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага рэсурсу “Служыць Радзіме: да 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага” і кнігі Л.М. Несцерчука “Міхал Клеафас Агінскі: Ліцвін, Патрыёт, Творца”.


Юбілей аўтара сусветна вядомага паланэза "Развітанне з Радзімай" па ініцыятыве Беларусі, Літвы і Польшчы быў уключаны ў Каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2015 год. На працягу года толькі ў Беларусі адбылося звыш ста рознага кшталту юбілейных мерапрыемстваў: канцэртаў, выставак, пленэраў, навуковых канферэнцый.

Стварыўшы электронны рэсурс "Служыць Радзіме…", Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўнесла свой уклад у святкаванне юбілею і папулярызацыю асобы і творчай спадчыны Міхала Клеафаса Агінскага.

Рэсурс змяшчае вялікі аб’ём бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыі, гуказапісы твораў кампазітара, алічбаваныя копіі прыжыццёвых нотных выданняў, а таксама парыжскага выдання яго мемуараў на французскай мове і ў перакладзе на польскую мову з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, некаторых архіўных дакументаў, прадастаўленых Дзяржаўным музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь.

Навукова-папулярнае выданне Л.М. Несцерчука “Міхал Клеафас Агінскі: Ліцвін, Патрыёт, Творца” прысвечана жыццю і дзейнасці знакамітага кампазітара, мемуарыста дыпламата, патрыёта і змагара за Бацькаўшчыну, адраджэнню, вяртанню і папулярызацыі яго матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.

Электроннае выданне і кніга будуць цікавымі выкладчыкам гісторыі і архітэктуры, музыкі і мастацтва, студэнтам ВНУ і навучэнцам сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, мастацтвазнаўцам, спецыялістам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, айчынным і замежным турыстам і гасцям Беларусі.

Прэзентацыя пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 19, 293 29 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам