ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новыя экспанаты на выстаўцы "Беларусь і Біблія"
Юныя мастацтвазнаўцы на выстаўцы “Беларусь і Біблія”

Скот Кэрал у “Клубе кніжных прафесараў”

Скот Кэрал у “Клубе кніжных прафесараў”
Іншыя навіны

14 кастрычніка ўдзельнікі “Клуба кніжных прафесараў” сустрэліся з прафесарам Скотам Кэралам, які з'яўляецца куратарам выстаўкі “Беларусь і Біблія”.

Скот Кэрал распавёў пра сувоі Мёртвага мора і самыя старажытныя рукапісы Старога і Новага Запавету. Прафесар прадставіў рэдкую калекцыю Тор, якая служыць унікальным сведчаннем распаўсюджвання Слова Божага ў розных краінах свету – ад Грэцыі да Кітая.

Удзельнікі заняткаў былі ўражаны, калі ўбачылі змешчаную ў футляр са срэбра Тору XVIII стагоддзя, створаную ў Індыі. Адметным сярод іншых з’яўляецца таксама Сувой Эстэр XVIII стагоддзя – ілюстраваны мініяцюрны рукапіс, упрыгожаны кветкавым арнаментам і вінаграднай лазой, створаны ў Італіі і прададзены ў Кітай у 1794 годзе.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам