ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзіцячы пакой запрашае
Вывучэнне рукапіснай кнігі ў “Клубе кніжных прафесараў”

Што за цуд гэтыя казкі!

Што за цуд гэтыя казкі!
Іншыя навіны

29 лістапада ў дзіцячым пакоі прайшло літаратурнае чытанне “Што за цуд гэтыя казкі!”.


Пачалося мерапрыемства з прагляду мультфільма па матывах рускай народнай казкі “Ліса і журавель”, сюжэт якой не пакідае маленькіх гледачоў раўнадушнымі, вучыць іх быць гасціннымі, шанаваць сяброў і цаніць дружбу.

Затым дзеці з задавальненнем збіралі карцінкі на казачныя сюжэты і па іх расказвалі казкі.

Таксама хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана скласці казку на новы лад, дадаць у яе нешта сваё. А паспрабаваўшы сябе ў ролі аўтараў, а затым – акцёраў, дзеці часова ператварыліся ў казачных герояў з любімых твораў.

Усе ўдзельнікі літаратурнага чытання не толькі пашырылі і замацавалі свае веды пра казкі, але і павесяліліся ад душы.

Ніколі не забывайце пра казкі, і яны стануць вашымі лепшымі сябрамі ў любым узросце!

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам