23 ліпеня 2009 года ў 18.30 у галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца інфармацыйная відэапраграма “Што такое эгрэгары, і кіраванне людзьмі праз іх выкарыстанне”.
Відэакурс прадставіць Канстанцін Паўлавіч Пятроў – акадэмік, генерал-маёр, выкладчык Акадэміі кіравання глабальнымі і рэгіянальнымі працэсамі сацыяльнага і эканамічнага развіцця г. Цюмені.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства будуць раскрыты наступныя тэмы:
- механізм уздзеяння эгрэгараў на жыццё людзей;
- хто ўплывае на наш выбар;
- уплыў наасферы на ход грамадскіх працэсаў.
Запрашаюцца чытачы і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 8 (029) 7-725-752, 8 (029) 345-09-52.