ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Верай і праўдай прайшоў праз эпоху
Вада для XXI стагоддзя

Шматрэлігійная Беларусь

Шматрэлігійная Беларусь
Іншыя навіны

У рамках праекта “У госці да кніг” пашыраецца тэматыка заняткаў серыі “Урокі ў музеі”.


Пілотныя заняткі “Шматрэлігійная Беларусь” былі прысвечаны вераванням і рэлігійным традыцыям беларускай паліканфесійнай культуры. Спачатку дзецям была прадстаўлена прэзентацыя і праведзена лекцыя-гутарка пра язычніцкае светаўспрыманне, распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях, пра суіснаванне розных рэлігій, што з’явілася гістарычным падмуркам фарміравання традыцыі талерантнасці беларускага этнасу, а таксама існавання паліканфесійнай дзяржавы. Асобная ўвага была адведзена рэлігійным кнігам.

Як вядома, гутарка бывае больш пераканаўчай, калі суправаджаецца дэманстрацыяй арыгінальных прадметаў. Пасля лекцыі дзеці самі змаглі выявіць у музейнай экспазіцыі кніжныя помнікі, якія належаць да розных канфесійных традыцый.

Падчас заняткаў была праведзена ролевая гульня, калі школьнікам прапанавалася часова стаць музейнымі работнікамі і, на аснове пачутага і асэнсаванага матэрыялу, расказаць пра рэлігійныя кнігі, прадстаўленыя ў экспазіцыі. Юныя наведвальнікі ўпэўнена дэманстравалі свае веды і творчыя здольнасці. Заняткі завяршыліся размалёўваннем выяўленчых матэрыялаў па тэме.

“Урокі ў музеі” – гэта ўрокі, якія праходзяць не ў звыклай абстаноўцы класа, а ў музеі кнігі. Заняткі будуюцца на аснове бібліятэчнага фонду з выкарыстаннем экспазіцыі музея для больш глыбокага вывучэння прадмета. Падручнікі і сшыткі замяняюцца сапраўднымі экспанатамі, цікавымі макетамі і займальнымі кнігамі. Прычым, гэта не проста экскурсіі, а менавіта ўрокі на тэмы са школьнай праграмы, спецыяльна падрыхтаваныя музейнымі супрацоўнікамі, каб дзеці маглі адкрыць для сябе яшчэ адну нязвыклую форму навучання. Школьнікі атрымаюць веды па школьным прадмеце разам з новымі ўражаннямі.

Запрашаем школьнікаў разам з настаўнікамі і бацькамі на заняткі ў музеі кнігі. Упэўнены, такія ўрокі спадабаюцца вучням і змогуць не толькі прыўнесці разнастайнасць у школьнае жыццё, але і дазволяць дзецям па-новаму зірнуць на складаныя тэмы і нават палюбіць іх.

Кантактная інфармацыя для запісу на заняткі серыі “Урокі ў музеі”:
тэлефон : (8 017) 293 27 82,
e-mail: sapega@nlb.by
Таццяна Андрэеўна Сапега, каардынатар праекта “У госці да кніг”.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам