ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт урадавай дэлегацыі Бранскай вобласці РФ
50 гадоў таму пачала працоўны шлях у Нацыянальнай бібліятэцы высокі прафесіянал бібліятэчнай справы, таленавіты бібліёграф Алена Іванаўна Касінская

Шлях даўжынёю 130 гадоў

Шлях даўжынёю 130 гадоў
Іншыя навіны

Да 955-годдзя горада Мінска, у рамках юбілейнай выставы “100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг”, з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прадстаўлены ўнікальны каляндар XIX ст.

130 гадоў таму, у 1892 г., у Мінску выйшаў “Северо-Западный календарь на 1893 г.” пад рэдакцыяй краязнаўца, гісторыка А. Слупскага, у афармленні мастака А. Харламповіча.

Чым жа адрозніваецца “Северо-Западный календарь на 1893 г.” ад сучаснага? Відавочная розніца ў аб’ёме. Каляндар XIX ст. – гэта паўнавартаснае кніжнае выданне ў цвёрдай вокладцы, з тытульным лістом і зместам. Тут размешчана нават невялікая рэклама кнігарні і бібліятэкі Е. Фрэнкеля, а таксама друкарні Мінскага губернскага праўлення.

Каляндар, выдадзены ў 1892 г., падобны на сучасныя тэматычныя календары, у якіх размешчаны даты рэлігійных святаў, карысныя парады, кулінарныя рэцэпты і г.д., але асобнік XIX ст. мае значна больш шырокі тэматычны ахоп. У ім адлюстраваны каляндар розных канфесій для шматнацыянальнага складу жыхароў беларускіх зямель: праваслаўны, рымска-каталіцкі і яўрэйскі календары. Размешчаны прадказанні надвор’я па папулярным у той час Брусавым календары. Акрамя таго, пазначаны астранамічныя даныя, розніца часу паміж гарадамі, паштовая інфармацыя, звесткі аб чыгуначных шляхах зносін і параходстве, праграмы і правілы для паступлення ў навучальныя ўстановы, юрыдычныя, сельскагаспадарчыя і іншая даведачная інфармацыя.

У дадатак да календара выдадзены літаратурны альманах, у якім можна прачытаць мастацкія творы, вершы на беларускай мове, а таксама пазнаёміцца з легендай пра Магілёў і артыкулам пра гісторыю Мінска А.І. Слупскага.


Выстава працуе ў музеі кнігі (пам. 347) па 31 снежня 2022 года
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам