ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Семінар і культурна-асветніцкая акцыя
Выстаўка “Свет дыназаўраў”

Шэкспір і сусветная музыка

Шэкспір і сусветная музыка
Іншыя навіны

З 24 сакавіка па 29 красавіка ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстаўка “Шэкспір і сусветная музыка”, прымеркаваная да 450-годдзя з дня нараджэння вялікага англійскага паэта і драматурга Уільяма Шэкспіра (1564–1616).


Творчасць У. Шэкспіра знайшла адлюстраванне ў сусветнай музыкальнай культуры. На аснове твораў вялікага пісьменніка створаны оперы, балеты, творы разнастайных сімфанічных, вакальна-сімфанічных жанраў, музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў. Шматлікія вобразы і сюжэты Шэкспіра, увасобленыя ў музыцы, шырока вядомы.

Аснову экспазіцыі склалі нотныя выданні і аўдыядакументы музычных твораў, напісаных па матывах вядомых трагедый вялікага драматурга. Сярод іх – творы па сюжэце “Рамэа і Джульеты”, у тым ліку балет С. Пракоф`ева, уверцюра-фантазія П. Чайкоўскага, музыка Н. Рота к одноіменному кінофільму, опера Ш. Гуно, драматычная сімфонія Г. Берліёза. Немалую цікавасць выклікаюць прадстаўленыя оперы Дж. Вердзі “Макбет” і “Атэла”, сімфанічная паэма “Гамлет” Ф. Ліста, фантазія Г. Эрнста на тэмы з оперы Дж. Расіні “Атэла”, балет К. Малчанава “Макбет”, творы, напісаныя па матывах трагедый “Кароль Лір”, “Антоній і Клеапатра”.

Прадстаўлены музычныя творы, напісаныя да камедый пісьменніка. Сярод экспанатаў – сюіта з музыкі да камедыі У. Шэкспіра “Сон у летнюю ноч” Ф. Мендэльсона, опера “Каралева фей” Г. Персела, творы Ц. Хрэннікава і Г. Берліёза па сюжэце камедыі “Многа шуму з нічога”, урыўкі з мюзікла Г. Портэра “Цалуй мяне, Кэт” і інш.

На выстаўцы экспануюцца песні, рамансы, вакальныя цыклы такіх кампазітараў, як Д. Кабалеўскі, А. Багатыроў, Т. Берт, М. Дрэмлюга, М. Тарывердзіеў.

Наведвальнікі могуць праслухаць санеты і арыі з опер у выкананні М. Калас, Д. Хварастоўскага, Л. Казарноўскай, Г. Нятрэбкі, ансамбля “Мерыдыян” і інш.

Дапаўняюць экспазіцыю энцыклапедычныя выданні, кнігі, аўдыякніжкі з творамі У. Шэкспіра і ілюстрацыйны матэрыял.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Спіс літаратуры

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам