ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар віртуальнай чытальнай залы ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце
28 лютага 1945 года. 71 дзень да Перамогі

Семінары віртуальнай чытальнай залы ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Семінары віртуальнай чытальнай залы ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Іншыя навіны

27 лютага серыя семінараў віртуальнай чытальнай залы па прадстаўленні электронных рэсурсаў працягнулася ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Семінары прайшлі ў Інстытуце мікрабіялогіі, Інстытуце біяарганічнай хіміі і Фізіка-тэхнічным інстытуце НАН Беларусі.

Для беларускіх навукоўцаў быў падрыхтаваны агляд шырокага спектру навуковых электронных рэсурсаў. Магчымасці выкарыстання іх праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі слухачам прадставіў галоўны спецыяліст аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Руслан Доўгі.

Спецыяліст па навучанні кампаніі Clarivate Analytics Ірына Ціханкова прэзентавала даследчыкам магчымасці платформы Web of Science і прадстаўлены на ёй шырокі інструментарый для эфектыўнай навуковай дзейнасці ў сферы біялагічных, хімічных і тэхнічных навук.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам