23–24 жніўня адбылася серыя семінараў па выкарыстанні платформы Web of Science для інфармацыйнага забеспячэння навукі, адукацыі, інавацыйнай і кіраўніцкай дзейнасці.
Платформу Web of Science прадставіла кампанія Thomson Reuters - адзін з вядучых у свеце вытворцаў інфармацыйных рэсурсаў.
Семінары прайшли ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэцы, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Падчас семінараў прадстаўнікі Кампаніі Thomson Reuters правялі прэзентацыі інфармацыйных прадуктаў платформы Web of Science, магчымасцей выкарыстання навукаметрычных паказчыкаў у планаванні і развіцці дзейнасці вучоных, спецыялістаў і арганізацый.