ГалоўнаяНавіны

Навіны

Да 250-годдзя аднаго са старэйшых тэатраў Беларусі

31 Сне 2021

Успамінаем яшчэ пра адну слаўную дату беларускага календара, якая адзначалася ў мінулым годзе. 250 гадоў таму адбыліся першыя пастаноўкі ў Слонімскім тэатры Агінскага, унікальнай з’яве, якая аказала вялікі ўплыў на развіццё тэатральнай культуры нашай краіны.

Па старонках беларускага календара

30 Сне 2021

Разам з дырэктарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесем Бадаком давайце паспрабуем зазірнуць у наступны, 2022-гі, год. Якія кніжныя серыі будуць прадоўжаны? З якімі новымі творамі беларускіх паэтаў і празаікаў зможа пазнаёміцца айчынны чытач? Што будзе выдадзена з дзіцячай літаратуры?

Навіны бібліятэк

100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА (+відэа)

29 Сне 2021

100 гадоў з дня заснавання “алмаз ведаў” адзначыць 15 верасня 2022 года. Рашэнне аб унясенні стагоддзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў спіс памятных дат было прынята на 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

28 Сне 2021

Маквала Ганашвілі – кіраўнік пісьменніцкага Саюза Грузіі, адна з самых аўтарытэтных сучасных паэтэс Каўказа. Шмат сіл і намаганняў надае паяднанню творчых сіл розных краін. Выразным праектам у гэтым накірунку з’яўляецца анталогія жаночай паэзіі свету, над якой перакладчыца працавала доўгі час.

Навіны бібліятэк

Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна: штрыхі да 121-годдзя (+ відэа)

27 Сне 2021

25 снежня найстарэйшай установе культуры Беларусі – Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна споўніўся 121 год. Адчыніўшы дзверы сваіх чытальных залаў у далёкім 1900 годзе, гарадская публічная бібліятэка па-ранейшаму застаецца храмам ведаў.

Навіны бібліятэк

27 Сне 2021

У гісторыі (дакладней – гістарыяграфіі) беларускай літаратуры функцыянальны, прагматычны аспекты закранаюцца спарадычна, паколькі рызыкуюць уступіць у некамфортны дысананс з устаялай і зручнай міфалагізацыяй. Якая, у сваю чаргу, вельмі раўніва ставіцца да эстэтычна “непрывабнай” канкрэтыкі фактаў, лічбаў, сілагізмаў.

Навіны бібліятэк

Казачна цікава прайшоў навагодні ранішнік у бібліятэцы!

24 Сне 2021

24 снежня ў канферэнц-зале адбыўся навагодні інтэрактыўна-рэактыўны тэатралізаваны спектакль “Магія навагодняй ночы” для дзяцей супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і дзяцей сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Першамайскага раёна г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

24 Сне 2021

У даследчыцкай гісторыі Сцяпана Александровіча мноства сюжэтных ліній, спароджаных архіўнымі росшукамі, трапіла на старонкі перыядычнага друку, сабрана пад вокладкі кніжных выданняў. Па-за ўвагай застаюцца дакументы, якія на розных этапах працы выконвалі факультатыўную ролю, але з часам набылі самастойную значнасць. Яны выдатна ілюструюць культуру даследчыцкай працы, сведчаць пра міжнародны аўтарытэт і арганізацыйныя здольнасці мінскага вучонага, з цікавых ракурсаў падсвечваюць асобу і час.

Навіны бібліятэк

Чароўны свет беларускай прыроды

23 Сне 2021

23 снежня ў галерэі “Панарама” адбылося адкрыццё фотавыстаўкі “Зялёны позірк”, якая знаёміць гледачоў з унікальнай і разнастайнай флорай і фаўнай Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Гродзенская пушча”.

Мастацкія выстаўкі

“Шліман беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя”: сучаснае асэнсаванне асобы і спадчыны Сцяпана Александровіча

23 Сне 2021

22 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся круглы стол “Кнігі і людзі”, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, літаратуразнаўца, краязнаўца, педагога Сцяпана Александровіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вынікі літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”

23 Сне 2021

Нацыянальная бібліятэка Беларусі рада аб’явіць вынікі прымеркаванага да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”, што праходзіў з 1 па 31 кастрычніка ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Працягваецца рэалізацыя міжнароднага праекта “Беларусь сёння”

23 Сне 2021

У гэтым годзе ў рамках праекта “Беларусь сёння” калекцыі беларускіх выданняў атрымалі ў дар Усерасійская дзяржаўная бібліятэка замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно і Нацыянальная бібліятэка Удмурцкай Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам