ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Акцыя “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” у Ракаве
Заакіянскі дэбют Багдановіча

Семінары ў Оршы па рэсурсах адкрытага доступу і віртуальнай чытальнай залы НББ

Семінары ў Оршы па рэсурсах адкрытага доступу і віртуальнай чытальнай залы НББ
Іншыя навіны

16–17 снежня ў горадзе Оршы з удзелам загадчыка сектара аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння У.І. Брычкоўскага адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя развіццю ініцыятывы адкрытага доступу і рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

16 снежня супрацоўнікі Аршанскай ЦБС азнаёміліся з сучаснымі тэндэнцыямі і вынікамі развіцця ініцыятывы адкрытага доступу ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.

seminar_orsha_1.jpg17 снежня падчас семінара, арганізаванага ў Аршанскім дзяржаўным медыцынскім каледжы, выкладчыкам каледжа былі прадстаўлены асноўныя магчымасці арганізацыі доступу да баз даных вядучых выдавецтваў праз віртуальную чытальную залу НББ.

Асаблівую цікавасць у ўдзельнікаў семінара выклікаў сайт “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” – навігатар па самых аўтарытэтных беларускіх электронных інфармацыйных рэсурсах, якія аб’ектыўна адлюстроўваюць жыццё нашай краіны.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Перасоўная выстава “Лясная песня” адкрылася ў Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэцы Рэспублікі Казахстан

22 Чэр 2021

Прэзентацыя інфармацыйна-ілюстрацыйнага праекта “Лясная песня” ў горадзе Нур-Султан была прымеркавана да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

23 Чэр 2021

«Тэатр, як вядома, мае звычай зацягваць у сябе людзей, як зачараваны лес». Думаецца, праўдзівасць гэтага радка з рамана «Вялікае падарожжа Малой» пацвердзіць аўтарка Алена Папова. Ведаюць яе не толькі як драматурга, чые п'есы ідуць па ўсім свеце, перамагаюць на прэстыжных міжнародных конкурсах, але і як адметнага празаіка. «Таямнічы код прозы Алены Паповай» – гучала ў загалоўку адной з рэцэнзій.

Навіны бібліятэк

22 Чэр 2021

19 чэрвеня 1924 года нарадзіўся беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. Большасць твораў, напісаных аўтарам, – аповесці, дзеянне якіх адбываецца ў час Вялікай Айчыннай вайны. У іх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця. Быкаў на свае вочы бачыў вайну, таму так ярка і эмацыянальна яму ўдавалася перадаць увесь цяжар ваенных гадоў. Прапануем вам пяць кніг народнага пісьменніка Беларусі, якія праславілі беларускую літаратуру на ўвесь свет.

Навіны бібліятэк

Сярэдневяковая мініяцюра, злыя зайцы і маргіналіі: што гэта такое і дзе пра гэта чытаць

21 Чэр 2021

Вы любіце ілюстрацыі. Хто іх не любіць? Малюнкі заўсёды засвойваюцца куды прасцей і хутчэй, чым шматстаронкавыя тэксты, а калі яны яшчэ і для вока прыемныя, задавальненне вырастае ўдвая. Так думалі і людзі ў Сярэдневякоўі, а таму шчодра дадавалі ў свае кнігі каляровыя мініяцюры. Вы пэўна бачылі некалькі такіх – шалёныя зайцы з дзідамі, ціхамірныя людзі ў дзіўных позах, рыцары змагаюцца са слімакамі... Давайце разбяромся, чаму кніжная мініяцюра такая незвычайная.

Аўтарскі погляд

21 Чэр 2021

Кнігі маладой пісьменніцы Ганны Чыж-Літаш — адны з самых запатрабаваных у чытацкай аўдыторыі. Актуальныя праблемы, якія ўзнімае аўтарка, — пошукі сэнсу жыцця, сяброўства, любові, сябе — нікога не пакідаюць абыякавым, таму што кожны так ці інакш штодзённа мусіць іх вырашаць, адказваць на спрадвечныя пытанні ўласнымі ўчынкамі. Паказаныя праз простыя сюжэты і немудрагелістыя дыялогі, апісаныя ў сітуацыях, у якія можа трапіць кожны, — гэтыя праблемы спрыяюць раскрыццю ўнутранага свету сучаснікаў, праз што яны становяцца блізкімі і зразумелымі чытачам любога ўзросту.

Навіны бібліятэк

Заснавальнік фармацэўтычных навук у Беларусі

21 Чэр 2021

21 чэрвеня спаўняецца 280 гадоў з дня нараджэння вядомага французскага вучонага-энцыклапедыста, доктара медыцыны, прафесара Жана Эмануэля Жылібера (1741‒1814), які па праве лічыцца заснавальнікам фармацэўтычных навук у Беларусі. Ён стварыў і некалькі гадоў узначальваў першую вышэйшае медыцынскую ўстанову на тэрыторыі сучаснай Беларусі – Гродзенскую медыцынскую акадэмію.

Па старонках беларускага календара

Аўтару “Флоры Літвы” – 280 гадоў

21 Чэр 2021

21 чэрвеня 1741 г., роўна 280 гадоў таму, нарадзіўся сусветна вядомы французскі вучоны, батанік, лекар і педагог Жан Эмануэль Жылібер. Навуковая дзейнасць знакамітага натураліста была цесна звязана з тэрыторыяй сучаснай Беларусі. Менавіта ён стаў заснавальнікам “Цэнтра медыцынскай адукацыі і медыка-біялагічных навук” у Гродна і аўтарам навуковай кнігі “Флора Літвы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111