ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да 85-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Бізуновай Лідзіі Васільеўны
Апублікавана праграма Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Семінар віртуальнай чытальнай залы НББ: вывучаем алгарытмы пошуку інфармацыі на платформе EBSCOhost

Семінар віртуальнай чытальнай залы НББ: вывучаем алгарытмы пошуку інфармацыі на платформе EBSCOhost
Іншыя навіны

20 красавіка адбыўся анлайн-семінар, прысвечаны выкарыстанню пошукавых магчымасцей на платформе EBSCOhost.

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і кампаніі EBSCO расказалі пра значнасць выкарыстання аўтарытэтных крыніц інфармацыі, вызначэнне стратэгіі працы з электроннымі рэсурсамі, якасны кантэнт і пошукавыя магчымасці EBSCO.

Былі прадстаўлены алгарытмы працы з рэфератыўнымі базамі і асаблівасці пошуку інфармацыі з дапамогай прадметных паказчыкаў.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел навуковыя супрацоўнікі НАН Беларусі, прафесарска-выкладчыцкі склад вядучых устаноў вышэйшай адукацыі, прадстаўнікі спецыяльных і публічных бібліятэк Беларусі.

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыта для супрацоўніцтва з рознымі арганізацыямі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных, навучання рабоце з імі, а таксама прадстаўлення электронных інфармацыйных рэсурсаў на платформе НББ у раздзеле “Віртуальная чытальная зала”.

Запрашаем да партнёрства!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

“Беларускі салавей”: новая віртуальная экспазіцыя да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі

7 Май 2021

Прадстаўляем новы раздзел віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць” да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Водгукі пра XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

7 Май 2021

22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся маштабны навуковы форум Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Пасля завяршэння канферэнцыі арганізатары падводзяць вынікі, каб вызначыць, наколькі праект дасягнуў сваіх мэт. Сваім меркаваннем пра канферэнцыю падзяліліся яе ўдзельнікі – беларускія і замежныя эксперты.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ля Кургана Славы адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак

6 Май 2021

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі склалася асаблівая традыцыя: напярэдадні Дня Перамогі шанаваць памяць загінуўшых, ускладаючы ад імя ўсіх супрацоўнікаў кветкі да манументаў Перамогі, аддаючы даніну глыбокай павагі ўсім пакаленням абаронцаў Айчыны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы адкрытага доступу і інтэгрыраваныя пошукавыя сэрвісы: прымяненне ў навукова-адукацыйнай дзейнасці

6 Май 2021

5 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы выдавецтва Springer Nature адбыўся анлайн-семінар, прысвечаны развіццю ініцыятывы адкрытай навукі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памяці загінуўшых будзем вартыя!

6 Май 2021

6 сакавіка ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая акцыя-свята “Памяці загінуўшых будзем вартыя!”, прымеркаваная да Дня Перамогі. Арганізатарамі выступілі Першамайская раённая г. Мінска арганізацыя РГА “Белая Русь” і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Май 2021

Новы, 22-і па ліку, том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры», прысвечаны творчасці Івана Шамякіна, дае нам унікальную магчымасць. Чытаючы творы класікаў, мы часта гадаем наконт прататыпаў, таго, якія рэальныя падзеі з біяграфіі аўтара адбіліся ў тэксце. Тут аб'яднаныя мастацкі твор па матывах аўтабіяграфіі і дакументальны, дзе выкладзены сапраўдныя падзеі, якія ляглі ў аснову мастацкага твора. Гаворка пра пенталогію «Трывожнае шчасце», якая прынесла маладому Шамякіну славу, і аповесць «Слаўся, Марыя!».

Навіны бібліятэк

6 Май 2021

Знакамітую ваенную драму і адзін з самых моцных фільмаў пра вайну “Ідзі і глядзі” Элема Клімава пакажуць у мінскіх кінатэатрах паўторна. Сеансы пройдуць у кінатэатрах “Мір” і “Цэнтральны” 6–9 мая.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам
111