ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця – абмяркоўваем разам
26 лютага 1945 года. 73 дні да Перамогі

Семінар віртуальнай чытальнай залы ў БДУІР

Семінар віртуальнай чытальнай залы ў БДУІР
Іншыя навіны

25 лютага пасля семінара ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі электронная платформа Web of Science і рэсурсы віртуальнай чытальнай залы былі прадстаўлены ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

У семінары ўзялі ўдзел студэнты, аспіранты, выкладчыкі і супрацоўнікі бібліятэкі БДУІР. Яны пазнаёміліся з шырокім спектрам сучасных сусветных электронных інфармацыйных рэсурсаў у сферы інфармацыйных тэхналогій.

Былі падрабязна разгледжаны магчымасці выкарыстання функцый і інструментаў платформы Web of Science для павышэння эфектыўнасці навукова-даследчай дзейнасці ва ўніверсітэце: аналіз навуковых цытаванняў, пошук навуковых публікацый адкрытага доступу, падыходы да стварэння аўтарскіх профіляў і профілю ўніверсітэта, выкарыстанне рэферэнс-менеджара EndNote.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам