ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
UPDATE. Аднаві сябе
Да Дня Канстытуцыі юным мінчанам уручылі пашпарты

Семінар ВЧЗ Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце

Семінар ВЧЗ Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце
Іншыя навіны

12 сакавіка ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны прайшоў семінар “Магчымасці віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў інфармацыйнай падтрымцы навуковай і адукацыйнай дзейнасці”.

Слухачам былі прадстаўлены сусветныя электронныя інфармацыйныя рэсурсы, даступныя праз віртуальную чытальную залу НББ. Пра іх распавёў галоўны спецыяліст аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Руслан Доўгі.

Прадстаўнік выдавецтва Wiley Наталля Каліцава пазнаёміла прысутных з тэндэнцыямі развіцця адкрытага доступу да навуковых публікацый, якія рэалізуюцца на сучасным этапе. Асаблівую цікавасць выклікала ініцыятыва выдавецтва Wiley для навукоўцаў з Беларусі – магчымасць бясплатнай публікацыі артыкулаў у рэжыме адкрытага доступу.

Выступленне загадчыка сектара аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Вячаслава Брычкоўскага было прысвечана магчымасцям выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў адкрытага доступу і адкрытых даследчых даных пры стварэнні інавацыйнага навукова-адукацыйнага асяроддзя ВНУ.

Пасля семінара для супрацоўнікаў універсітэта быў праведзены трэнінг па выкарыстанні сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”, праекта “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”, а таксама Discovery-сэрвісу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

31 сакавіка 1945 года. 40 дзён да Перамогі

31 Сак 2020

Указ аб узнагароджанні ордэнам “Перамога”. Наступленне саюзнікаў. Зварот сялян Гродзенскай вобласці. Набор на рабочыя спецыяльнасці. Гастролі Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР. Газеты: “Звязда” (№ 59), “Советская Белоруссия” (№ 58), “Гродненская правда” (№ 43).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

31 Сак 2020

Ці можа дапамагчы рэальны мінулы ці ўяўны літаратурны досвед нам, сучасным, у разуменні і пражыванні новай паляндры – каранавіруса? Так, напрыклад, французы, італьянцы, бельгійцы перачытваюць А. Камю: як толькі абвясцілі пра новы вірус, узняўся продаж эсэ А. Камю "Паляндра". А што могуць пачытаць беларусы?

Навіны бібліятэк

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

30 сакавіка 1945 года. 41 дзень да Перамогі

30 Сак 2020

Узяцце Данцыга (Гданьска) і лісты-падзякі з Польскай рэспублікі. Падрыхтоўка тарфянікаў да сезону. Папаўненне ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дыспут у чытальнай зале бібліятэкі Дома партыйнай асветы. Газеты: “Звязда” (№№ 58, 59), “Советская Белоруссия” (№№ 57, 58, 60), “Совецкая радзіма” (№ 49).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

29 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі

29 Сак 2020

У зводцы Саўінфармбюро. Рабочы план на пасяўную. Бібліятэкі Воранаўскага раёна. Газеты: “Ленінскі шлях” Горацкага раёна (№ 23), “Путь соціалізма” Воранаўскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

111