26 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар-дыялог удзельнікаў сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі (СКК).
Спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі і Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь падвялі вынікі працы па фарміраванні Зводнага электроннага каталога СКК у 2013 годзе, азначылі план работ на 2014 г., абмеркавалі бягучыя пытанні.
Удзельнікам семінара была прадстаўлена інфармацыя аб выкананні заданняў 21 і 23 Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”, аб выніках работ над другой рэдакцыяй Нацыянальных камунікатыўных фарматаў Belmarc і Belmarc/Authorities.