ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Камп’ютарная эра
Сустрэча з беларускімі пісьменніцамі

Семінар-трэнінг ВЧЗ у МАБ імя А.С. Пушкіна

Семінар-трэнінг ВЧЗ у МАБ імя А.С. Пушкіна
Іншыя навіны

2 сакавіка на базе Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна ў рамках Дня інфармавання быў праведзены семінар-трэнінг “Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў сістэме абслугоўвання аддаленых карыстальнікаў”.


У рамках семінара спецыялісты аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Снігірова Алена, Радзюк Надзея і Калянцееў Павел) пазнаёмілі ўдзельнікаў семінара з рэсурсамі баз даных EBSCO, Grebennikon, EastView, “Універсітэцкая бібліятэка”, “Інтэгрум” і іншых, прапанаваных да падпіскі пасродкам віртуальнай чытальнай залы ў 2015 годзе.

Былі паказаны таксама рэсурсы адкрытага доступу, цікавыя чытачам публічных бібліятэк, базы даных, створаныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і іншымі бібліятэкамі нашай краіны.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел каля 30 чалавек.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам