ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзіцячы пакой запрашае
Знаёмства з “Паласатай газетай”

Семінар-трэнінг па рэсурсах ВЧЗ

Семінар-трэнінг па рэсурсах ВЧЗ
Іншыя навіны

6 красавіка ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адбыўся семінар-трэнінг “Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для інфармацыйнага забеспячэння навуковай супольнасці”.


Семінар быў арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з кампаніяй “EBSCO Information Services” – адным з вядучых агрэгатараў навуковых электронных інфармацыйных рэсурсаў.

У ходзе семінара спецыялісты аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марына Рудакоўская і Руслан Доўгі пазнаёмілі ўдзельнікаў з рэпертуарам і магчымасцямі выкарыстання баз даных, прапанаваных да падпіскі праз віртуальную чытальную залу ў 2017 годзе.

Дырэктар па рэгіянальным развіцці ў Расіі, Беларусі і Малдове кампаніі “EBSCO Information Services” Андрэй Сакалоў прадставіў слухачам агляд зместу пакета баз даных EBSCO Premier, функцыянальныя магчымасці платформы EBSCOhost, а таксама алгарытмы і асаблівасці інфармацыйнага пошуку ў базах даных.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам