ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчыя заняткі “Кот і мышы”
Здароўе – галоўная каштоўнасць чалавека

Семінар, прысвечаны нематэрыяльнай культурнай спадчыне

Семінар, прысвечаны нематэрыяльнай культурнай спадчыне
Іншыя навіны

25–26 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам “Ідэнтыфікацыя і інвентарызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны як дзейсны фактар яе захавання”.


Арганізатарамі семінара выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Інстытут культуры Беларусі, Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА пры ўдзеле Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага камітэта Міжнароднага савета музеяў “ICOM”.

Семінар праводзіўся ў рамках доўгатэрміновага праекта па стварэнні нацыянальнага інвентару нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, пры кансультацыйнай і фінансавай падтрымцы Фонду нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Праект нацэлены на захаванне і папулярызацыю нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі пасродкам дзейнасці па імплементацыі Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (2003), падтрымцы культурнай разнастайнасці і культурнай спадчыны ў цэлым у імя ўстойлівага развіцця Беларусі.

Асноўнай мэтай мерапрыемства стала знаёмства з лепшымі практыкамі ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін – суседзяў Беларусі і краін СНД; абмеркаванне магчымых выклікаў і праблем, звязаных з гэтым працэсам, а таксама шляхоў іх рашэння; азначэнне ролі мясцовых супольнасцей у інвентарызацыі і захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

У семінары ўдзельнічалі прадстаўнікі рэгіянальных структур Беларусі, адказныя за інвентарызацыю і ахову нематэрыяльнай культурнай спадчыны, а таксама запрошаныя эксперты з Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Беларусі, Латвіі, Літвы, Малдовы і Расійскай Федэрацыі.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўдзел у семінары ўзяў намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці, кандыдат культуралогіі А.А. Суша з дакладам "Паўната ўліку нематэрыяльнай культурнай спадчыны".

Па выніках работы семінара былі прыняты Рэкамендацыі.

Праграма семінара

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам