ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка акварэлі “Акварэалізм”
Біялагічная разнастайнасць: захаванне, устойлівае выкарыстанне і развіццё

Семінар, прысвечаны бібліятэчнаму краязнаўству

Семінар, прысвечаны бібліятэчнаму краязнаўству
Іншыя навіны

15 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся міжнародны навукова-практычны семінар “Бібліятэчнае краязнаўства: тэрыторыя вялікіх магчымасцей і перспектыў”.


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кіраўнікі і спецыялісты, якія займаюцца краязнаўствам і рэгіянальнай бібліяграфіяй, з рэспубліканскіх, абласных, раённых і гарадскіх бібліятэк Беларусі, з Калінінградскай абласной навуковай бібліятэкі (Расія), Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы, Нацыянальнай бібліятэкі Ізраіля, краязнаўца, супрацоўнік Гісторыка-краязнаўчага музея г. Веліж Смаленскай вобласці (Расія).

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, доктар педагагічных навук, прафесар Матульскі Раман Сцяпанавіч.

На семінары абмеркаваны пытанні развіцця краязнаўчай бібліяграфіі на сучасным этапе, праблемы развіцця краязнаўчай бібліяграфіі ў кантэксце стварэння рэсурсу нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі і нацыянальнай электроннай бібліятэкі, падыходы да бібліяграфавання краязнаўчых дакументаў у электронным асяроддзі, спецыфіка фарміравання і выкарыстання краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата, краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання рэгіянальных бібліятэк на аснове выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій. Разгледжан вопыт стварэння і выкарыстання краязнаўчых бібліяграфічных паказальнікаў і баз даных, прадстаўлены прэзентацыі электронных краязнаўчых рэсурсаў.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з дакладамі выступілі Кузьмініч Таццяна Васільеўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах; Ліхімовіч Вольга Уладзіміраўна, загадчыца НДА бібліяграфіі; Маліноўская Алена Мікалаеўна, загадчыца сектара фарміравання інфармацыйнай прадукцыі НДА бібліяграфіі; Снігірова Алена Фёдараўна, вядучы бібліёграф аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння; Градоўкіна Ірына Уладзіміраўна, галоўны бібліёграф аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі.

Прагучалі змястоўныя выступленні Кувецкай Валянціны, бібліёграфа Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы; доктара Гольдман Машы, камплектатара фонду на славянскіх мовах аддзела калекцый Нацыянальнай бібліятэкі Ізраіля; Поснікавай Святланы Масадзіраўны, загадчыцы Цэнтра краязнаўства, рэдкіх кніг, рукапісаў і спецыяльных калекцый Калінінградскай абласной навуковай бібліятэкі; Поўзіка Уладзіміра Паладзьевіча, супрацоўніка Гісторыка-краязнаўчага музея г. Веліж Смаленскай вобласці.

Вопытам краязнаўчай дзейнасці падзяліліся прадстаўнікі бібліятэк Беларусі: Ганчарова Анжаліка Віктараўна, загадчыца аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна; Калініна Тамара Міхайлаўна, загадчыца аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна; Максіменка Юрый Іванавіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна; Шахновіч Галіна Мікалаеўна, загадчыца Слуцкай гарадской дзіцячай бібліятэкі; Копцік Святлана Канстанцінаўна, бібліятэкар I катэгорыі чытальнай залы Цэнтральнай гарадской бібліятэкі СПБ г. Жодзіна. Аспірантка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Воўчак Марыя Віктараўна прадставіла даклад “Патрыятычная тэматыка краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў абласных бібліятэк Беларусі”.

У рамках семінара праведзены круглы стол “Арганізацыйна-метадычныя аспекты развіцця рэгіянальнай бібліяграфіі Беларусі” з удзелам прадстаўнікоў абласных, раённых і гарадскіх бібліятэк Беларусі, пад час якога супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі прапанаваны падыходы да распрацоўкі новых нарматыўна-метадычных дакументаў у галіне краязнаўчай дзейнасці бібліятэк, прадэманстравана спецыфіка апрацоўкі рэгіянальнага дакумента. Выніковым дакументам стала Рэзалюцыя, у якой замацаваны рашэнні круглага стала.

Пад час правядзення семінара былі арганізаваны:

  • прэзентацыі электронных краязнаўчых інфармацыйных рэсурсаў і мясцовых краязнаўчых выданняў;
  • выстаўка-прагляд друкаванай краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі бібліятэк;
  • выстаўка-продаж выдавецкай прадукцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • тэматычная кніжная выстаўка-прагляд “Бібліятэчнае краязнаўства: тэорыя, гісторыя, практыка”;
  • экскурсіі для ўдзельнікаў семінара па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам