ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Янка Брыль: працяг біяграфіі
Пад адным небам

Семінар-практыкум па методыцы работы з Рэгіянальным зводным электронным каталогам

Семінар-практыкум па методыцы работы з Рэгіянальным зводным электронным каталогам
Іншыя навіны

3 кастрычніка ў Магілёве прайшоў семінар-практыкум “Рэгіянальны зводны электронны каталог (РЗЭК): тэхналогія працы, асаблівасці стварэння бібліяграфічных запісаў”.

Мерапрыемства было арганізавана на базе Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна ў сувязі з пачаткам работ па стварэнні РЗЭК бібліятэк Магілёўскай вобласці.
У семінары-практыкуме прынялі ўдзел спецыялісты бібліятэк, якія ўжо ўдзельнічаюць у РЗЭК, а таксама плануюць далучыцца да яго ў 2019 годзе: Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва, Круглянскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, Бялыніцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі, Цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Быхаўскага раёна, Клімавіцкай бібліятэчнай сеткі.

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – Алена Ішуціна, загадчыца сектара падтрымкі сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі, і Алеся Дзямідава, галоўны бібліятэкар сектара развіцця фарматаў BELMARC, – выступілі з дакладамі на тэму “Тэхналагічныя аспекты стварэння рэгіянальнай сеткі зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі” і “Аб выніках аналізу якасці бібліяграфічных запісаў, выгружаных з лакальных электронных каталогаў бібліятэк-пастаўшчыкоў і падрыхтаваных для загрузкі ў РЗЭК бібліятэк Магілёўскай вобласці”.

На семінары абмяркоўваліся пытанні якаснага фарміравання бібліяграфічных запісаў, тэхналагічных прынцыпаў і метадаў работы бібліятэк ва ўмовах РЗЭК, а таксама былі вызначаныя кірункі далейшага развіцця карпаратыўнага рэсурсу.


Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам