ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Памяці Рымы Міхайлаўны Чыгіровай
“Маладнякоўскімі крокамі” ў музеі кнігі

Працягваем вывучаць кітабы

Працягваем вывучаць кітабы
Іншыя навіны

15 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне семінара-практыкума "Кітабы – унікальныя помнікі рукапіснай кніжнасці".

Усіх, хто жадае навучыцца чытаць кітабы, запрашаем на семінар-практыкум, які будзе ўключаць серыю заняткаў.

Кітабамі называюць рукапісныя кнігі, якія ствараліся на працягу стагоддзяў прадстаўнікамі адной з этнаканфесійных груп Беларусі – беларускімі татарамі. Гэтыя манускрыпты, напісаныя арабскай графікай, змяшчаюць тэксты на арабскай, некаторых цюркскіх, а таксама на беларускай і польскай мовах. Рэлігійныя і дыдактычныя творы, займальныя аповесці і апісанні рытуалаў, знахарскія і астралагічныя тэксты раскрываюць духоўны свет своеасаблівай культуры беларускіх татар.

Тэксты кітабаў уяўляюць цікавасць як аб’ект даследавання для розных спецыялістаў: гісторыкаў, філолагаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, кнігазнаўцаў, этнографаў і краязнаўцаў.

Экспертам мерапрыемства з’яўляецца Ірына Сынкова, дацэнт кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Уваход вольны.


Дата: 29 студзеня 2020 г.

Час правядзення: 18.00–19.30.

Месца правядзення: зал адукацыйных тэхналогій (пам. 346).

Кантакты: (8 017) 293 27 82.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам