ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чырвоная кніга
“Цікава пачытаць”: кніга “Мора ў чамадане, або Казка вяртаецца”

Семінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”

Семінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”
Іншыя навіны

У бібліятэцы скончыліся заняткі ў рамках семінара-практыкуму “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”, падчас якіх усе зацікаўленыя мелі ўнікальную магчымасць навучыцца чытаць кітабы.

Кітабы на працягу стагоддзяў ствараліся прадстаўнікамі адной з этнаканфесійных груп Беларусі – беларускімі татарамі. Гэтыя манускрыпты, напісаныя арабскім пісьмом, змяшчаюць тэксты на арабскай, некаторых цюркскіх, а таксама беларускай і польскай мовах.

Ідэя правядзення падобных заняткаў у бібліятэцы пачала рэалізавацца яшчэ ў 2019 годзе і атрымала вялікі водгук. Семінар-практыкум складаўся з серыі заняткаў, а навучанне пачыналася з нуля. Заняткі аб’ядналі не толькі спецыялістаў (філолагаў, рэлігіязнаўцаў, гісторыкаў, культуролагаў, кнігазнаўцаў), але і ўсіх зацікаўленых.

У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі захоўваецца больш за 30 рукапісаў і рукапісных фрагментаў кніг беларускіх татар. На завяршальным семінары ўдзельнікі мелі магчымасць чытаць некаторыя з іх.

Выказваем вялізную падзяку галоўнаму эксперту мерапрыемства кандыдату філасофскіх навук Ірыне Сынковай за шматгадовае вывучэнне і папулярызацыю ўнікальных помнікаў беларускай кніжнай культуры – рукапісаў татар – і спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам