ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кнігі ручной работы
З любоўю да беларускай паэзіі

Семінар па сучасных праблемах кніжнай культуры

Семінар па сучасных праблемах кніжнай культуры
Іншыя навіны

19–20 красавіка спецыялісты бібліятэкі прынялі ўдзел у міжнародным навуковым семінары “Сучасныя праблемы кніжнай культуры: асноўныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця”.


Арганізатарамі мерапрыемства, якое прайшло ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” і Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі, з’яўляліся Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ўстанова “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж»”, Савет па кнігавыданні Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук, Навуковы савет Расійскай акадэміі навук “Гісторыя сусветнай культуры”, Цэнтр даследаванняў кніжнай культуры ФДБУ навукі “Научный и издательский центр «Наука»” РАН.

Прывітанні ў адрас удзельнікаў накіраваў член-карэспандэнт РАН, саветнік прэзідэнта РАН, дырэктар Навуковага і выдавецкага цэнтра “Наука”, кіраўнік Цэнтра даследаванняў кніжнай культуры, доктар філалагічных навук, доктар гістарычных навук, прафесар У.І. Васільеў. З прывітальнымі словамі выступілі дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа, кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.І. Груша і дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, кандыдат гістарычных навук С.М. Клімаў.

У рабоце семінара ўдзельнічалі вучоныя і спецыялісты з Беларусі, Ізраіля, Літвы, Польшчы, Расіі, Узбекістана і Украіны.

У рамках семінара прайшлі пасяджэнне круглага стала па агульных праблемах кніжнай культуры і рабочая нарада па міжнародным навуковым супрацоўніцтве.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў семінары прынялі ўдзел загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Г.У. Кірэева (даклад “«У знак павагі ад аўтара»: дароўныя надпісы вядомых вучоных-гісторыкаў”) і загадчык сектара навукова-праектнай работы Т.А. Сапега (даклад “Шляхі папаўнення калекцыі «Radziviliana» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”).

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам