ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адпраўляемся ў свет дзіцячай прозы і паэзіі!
Флер'янова. Літаратурныя чытанні

Семінар па кніжнай спадчыне Беларусі

Семінар па кніжнай спадчыне Беларусі
Іншыя навіны

11 ліпеня ў бібліятэцы адбыўся семінар “Кніжная спадчына Беларусі ў кантэксце сусветнай медыйна-інфармацыйнай прасторы”.


Мерапрыемства было арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі (НББ) і Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы.

У семінары прынялі ўдзел супрацоўнікі навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства НББ, удзельнікі II Міжнароднай летняй школы беларусістыкі, студэнты філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Удзельнікі школы беларусістыкі з розных краін абмяркоўваюць моўную, гістарычную і культурную спадчыну Беларусі падчас розных камунікацыйных мерапрыемстваў.

На семінары выступілі супрацоўнікі навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства: галоўны бібліёграф Таццяна Карнілава з дакладам “Беларуская друкаваная кірылічная кніга ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, вядучы бібліёграф Людміла Сільнова з дакладам “Першыя прыватныя бібліятэкі вучоных-славістаў у фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, мадэратарам выступіла загадчык аддзела Галіна Кірэева.

Падчас сустрэч Нацыянальная бібліятэка Беларусі была прадстаўлена як цэнтр захавання кніжнай спадчыны ў сучасным інфармацыйна-камунікацыйным асяроддзі.

Для гасцей была арганізавана экскурсія, у ходзе якой ім расказалі пра гісторыю і рэсурсы бібліятэкі, яе магчымасці як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра. У музеі кнігі ўдзельнікі семінара пазнаёміліся з кніжнымі помнікамі з калекцыі рукапісаў, старадрукаваных і рэдкіх выданняў, асаблівасцямі беларускай кнігі ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам