ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Па старонках вялікага жыцця
Вертыкальны забег: як пакаралі вяршыню “алмаза ведаў”

Семінар па інфармацыйным забеспячэнні навуковай і адукацыйнай дзейнасці

Семінар па інфармацыйным забеспячэнні навуковай і адукацыйнай дзейнасці
Іншыя навіны

11 снежня ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) адбудзецца арыентаваны семінар-прэзентацыя “Інфармацыйнае забеспячэнне навуковай і адукацыйнай дзейнасці: выкарыстанне рэсурсаў IPR MEDIA і EBSCO”.

Арганізатарамі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, кампанія EBSCO Information Services, група кампаній IPR MEDIA.

У ходзе семінара ўдзельнікі пазнаёмяцца з паўнатэкставай базай вучэбных і навуковых выданняў на платформе IPR books, магчымасцямі размяшчэння на платформе даследчых работ і іх праверкі на наяўнасць запазычанняў.

Будзе прэзентавана новая тэхналогія інклюзіўнай адукацыі – праграмнае забеспячэнне для выкарыстання электроннай бібліятэкі сляпымі і са слабым зрокам чытачамі.

Для слухачоў будуць прадстаўлены агляд апошніх тэндэнцый развіцця кніжнага рынку і магчымасці працы з кніжнымі калекцыямі на платформе EBSCO, пры гэтым асаблівая ўвага будзе нададзена беларускай кніжнай экстэрыёрыцы.

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, аспіранты, магістранты, студэнты, шырокае кола карыстальнікаў электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Для ўдзелу ў семінары неабходна прайсці рэгістрацыю.

Каардынатар Марына Віктараўна Рудакоўская, загадчыца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,
тэлефон: (8 017) 293 28 90,
e-mail: rudakovskaya@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам