ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Увага: мерапрыемства пераносіцца!
Выстаўка, прысвечаная песні “Бывайце здаровы!”

Семінар па гісторыі Праваслаўя роднага краю

Іншыя навіны

24 сакавіка па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі адбудзецца семінар “Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”.


Арганізатарам семінара, які пройдзе ў рамках святкавання Дня праваслаўнай кнігі, выступіў Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы, суарганізатарам – Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У праграме семінара – даклады вучоных, гісторыкаў, даследчыкаў, спецыялістаў і кіраўнікоў бібліятэк, абмен вопытам краязнаўчай работы.

Семінар адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Прытыцкага, 65.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам