ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
44-ты Міжнародны саміт па сацыяльным прадпрымальніцтве
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Семінар па формах культурна-адукацыйнай дзейнасці

Семінар па формах культурна-адукацыйнай дзейнасці
Іншыя навіны

27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца семінар “Формы культурна-адукацыйнай дзейнасці ў бібліятэках і музеях Польшчы”.


Мерапрыемства ў рамках Года культуры арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускай бібліятэчнай асацыяцыяй і Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту.

Навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Ірына Аляксандраўна Юдзіна раскажа пра культурна-адукацыйныя праекты, якія былі рэалізаваны ў бібліятэках і музеях Польшчы. Падчас семінару плануецца абмеркаваць сучасныя тэндэнцыі па прыцягненні наведвальнікаў, заахвочванні мясцовай супольнасці і прааналізаваць прыклады культурна-адукацыйных праектаў. Лектарка прайшла стажыроўку для супрацоўнікаў музеяў Беларусі ў рамках праекта “Актыўны музей”, адной з задач якога з’яўлялася абмен досведам работы польскіх устаноў культуры.

Семінар разлічаны для прадстаўнікоў бібліятэк і музеяў, а таксама ўсіх зацікаўленых.

Мерапрыемства пачнецца а 14-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх).

Запрашаем да ўдзелу!

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам