16 лютага адбыўся семінар “Кантэнт і пошукавыя магчымасці баз даных EBSCO ў інфармацыйным забеспячэнні навуковага і адукацыйнага супольніцтва”.
Мерапрыемства было арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з кампаніяй “EBSCO Information Services”, адным з вядучых пастаўшчыкоў замежных навуковых электронных інфармацыйных рэсурсаў па прыродазнаўчых, дакладных, гуманітарных навуках і медыцыне.
Падчас семінара адбылося выступленне дырэктара па рэгіянальным развіцці ў Расіі, Беларусі і Малдове Андрэя Сакалова. Ён прадставіў удзельнікам агляд зместу пакета баз даных EBSCO Premier, даступнага ў віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, пазнаёміў з функцыянальнымі магчымасцямі платформы EBSCOhost, алгарытмамі інфармацыйнага пошуку ў базах даных і асаблівасцямі выкарыстання пошукавай платформы EBSCO Discovery Service. Былі падрабязна разгледжаны магчымасці работы адміністрацыйнага модуля EBSCOhost.
У семінары прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк, шырокі круг карыстальнікаў баз даных EBSCO і іншых электронных інфармацыйных рэсурсаў, партнёры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па віртуальнай чытальнай зале.