23 верасня ў бібліятэцы адбыўся семінар "Базы даных East View: магчымасці выкарыстання рэсурсаў і сэрвісаў у дзейнасці бібліятэк".
Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ТАА "Ивис" у рамках дзейнасці Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.
У рабоце семінара прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк Беларусі і іншых інфармацыйных устаноў, зацікаўленых у павышэнні якасці інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў, а таксама навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, маладыя вучоныя.
Пад час семінара адбыліся прэзентацыі новых баз даных East View (выданні па эканоміцы, праве і прыродазнаўчых навуках), былі прадстаўлены сэрвісныя магчымасці базы даных PressReader, а таксама асаблівасці зборнікаў дакументаў брытанскага дыпламатычнага ведамства Cambridge Archive Edition на платформе East View.