ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нячыстай сіле тут не месца
У РЗЭК з'явілася магчымасць пошуку ў сістэмах дыскаверы

Семінар “Крыніцы па генеалогіі ў беларускіх архівах і бібліятэках”

Семінар “Крыніцы па генеалогіі ў беларускіх архівах і бібліятэках”
Іншыя навіны

27 сакавіка адбыўся навукова-практычны семінар “Крыніцы па генеалогіі ў беларускіх архівах і бібліятэках”.

Яго арганізатарамі выступіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) і Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). На ім прагучала некалькі грунтоўных дакладаў, якія былі найперш разлічаныя на аматараў складання радаводу.

Намеснік дырэктара НГАБ, кандыдат гістарычных навук, Дзяніс Лісейчыкаў захапляльна распавёў аб сучасным стане спраў у ажыццяўленні пошуку продкаў і тэндэнцыі трывалага павелічэння цікавасці да тэм, якія былі закрануты на семінары.

У сваю чаргу Вадзім Урублеўскі, кандыдат гістарычных навук, загадчык сектара тэматычных даследаванняў і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГАБ, агучыў даклад на тэму “Генеалагічная асвета ў Беларусі на сучасным этапе”. Ён таксама пазнаёміў аўдыторыю з дзейнасцю грамадскага аб’яднання “Радавод” пры гістарычным факультэце БДУ, якое аб’ядноўвае беларускіх даследчыкаў генеалогіі.

Яшчэ адзін прадстаўнік НГАБ – Яўген Глінскі, загадчык сектара рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўкі аддзела публікацыі дакументаў, – зрабіў даклад на захапляльную тэму “Фальсіфікацыі генеалагічных дакументаў: як выявіць старажытную падробку?”.

У канцы семінара слова ўзяў кандыдат гістарычных навук, дацэнт Анатоль Сцебурака, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства НББ. Яго паведамленне мела выключна практычную мэту папулярызацыі рукапісных фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, якія могуць быць выкарыстаны для пошуку продкаў, але пакуль малавядомыя шырокім колам даследчыкаў.

У дадатак кожны ўдзельнік семінара атрымаў спіс метрычных кніг з калекцыі галоўнай бібліятэкі краіны. У канцы семінара яго ўдзельнікі наведалі адмысловую выстаўку ў чытальнай зале рукапісаў, старадрукаў і рэдкай кнігі. Яна была падрыхтавана з мэтай дэманстрацыі найбольш цікавых экзэмпляраў метрычных кніг ХVIII–ХХ ст.

Матэрыя прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам