ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
21 лютага ў свеце адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы
Адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”

Семінар “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы па эканоміцы і бізнесе”

Семінар “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы па эканоміцы і бізнесе”
Іншыя навіны

21 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы па эканоміцы і бізнесе”.


Пад час семінара прайшла прэзентацыя аналітычнага рэсурсу кампаніі Euromonitor International як платформы для прыняцця эканамічных рашэнняў і кіраванні развіццём бізнесу, а таксама быў праведзены агляд электронных інфармацыйных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і віртуальнай чытальнай залы па эканоміцы, кіраванні і бізнесе.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 50 чалавек: кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк Беларусі і іншых арганізацый, зацікаўленых у павышэнні якасці інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў.

Праграма семінара

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам