ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да базы даных “БиблиоРоссика”
Адкрыццё выстаўкі кніг Францыска Скарыны

Семінар экспертаў па палітыцы культуры

Іншыя навіны

26 верасня ў Бруселі (Бельгія) прайшоў семінар экспертаў па палітыцы культуры “Кантакты між людзьмі”, арганізаваны генеральным дырэктаратам Еўрапейскай камісіі па адукацыі і культуры.


Мерапрыемства адбылося ў рамках чацвёртай платформы праграмы Усходняга партнёрства.

У семінары ўзялі ўдзел спецыялісты ў галіне культуры, а таксама прадстаўнікі недзяржаўных грамадскіх арганізацый краін Усходняга партнёрства – Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны. У рабоце семінара ўдзельнічала загадчыца аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі М.В. Знак.

Семінар даў яго ўдзельнікам магчымасць абмяняцца вопытам па больш актыўным павышэнні ролі культуры ў сацыяльна-эканамічным развіцці і палітычных пераўтварэннях у краінах рэгіёна. Вынікамі сустрэчы стала ўзгадненне асноўных элементаў супрацоўніцтва ў галіне культуры ў наступным годзе, а таксама запуск работы па падрыхтоўцы сустрэчы ў галіне культуры на вышэйшым узроўні, запланаванай Еўрапейскай камісіяй на першую палову 2013 г.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам