ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Лясы свету: стан, ахова, выкарыстанне
Культурна-асветніцкі праект “Драма Першай сусветнай”

Семінар-дыялог бібліятэк – удзельніц кансорцыума LibКАРД

Іншыя навіны

25 сакавіка адбудзецца семінар-дыялог “Сэнсавая апрацоўка і выкарыстанне аўтарытэтных загалоўкаў пры складанні аналітычных запісаў у Зводным электронным каталогу артыкулаў LibКАРД”.


Арганізатары: Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з бібліятэкай Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь пры садзейнічанні камітэта па каталагізацыі Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

Месца правядзення:
Бібліятэка Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Адрас: г. Мінск, вул. Маскоўская, 17, чытальная зала № 2 (аўд. 117).
Кантактны тэлефон: (8 017) 229 50 60.

Час правядзення:
25 сакавіка 2014 г., 10.00–14.00.

Запрашаюцца спецыялісты бібліятэк – удзельніц кансорцыума LibКАРД.

Пад час семінара будуць зроблены паведамленні:

  • аб нацыянальнай базе даных аўтарытэтных запісаў як аптымальным пошукавым механізме ў электронных каталогах бібліятэк Беларусі;
  • аб асаблівасцях і перспектывах прымянення УДК.

Будуць абмеркаваны практычныя аспекты выкарыстання аўтарытэтных загалоўкаў пад час каталагізацыі, разгледжаны праблемы фарміравання пошукавага вобраза дакументаў, а таксама прапановы па забеспячэнні якаснага функцыянавання праграмна-тэхнічнай базы кансорцыума.

Кантактныя тэлефоны:
(8 017) 293 28 71 – заг. аддзела вядзення нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Бушыла Ларыса Леанідаўна;
(8 017) 293 28 90 – заг. аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Крэмезная Святлана Анатольеўна;
(8 017) 229 51 86 – заг. даведачна-інфармацыйнага аддзела бібліятэкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Іванова Святлана Аляксандраўна.

Навіны

8 красавіка 1945 года. 32 дні да Перамогі

8 Кра 2020

Вызваленне гарадоў у Аўстрыі. Штурм горада і крэпасці Кёнігсберг. Весткі з Балтыйскага флоту. Вызваленне саюзнікамі нямецкіх гарадоў. Бітва за будучы ўраджай. Працоўныя пачыны і спаборніцтвы. Сяляне надзяляюцца землямі. Газеты: “Советская Белоруссия” (№ 63), “Звязда” (№№ 64, 65), “Совецкая радзіма” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

9 красавіка 1945 года. 31 дзень да Перамогі

9 Кра 2020

Узяцце горада і крэпасці Кёнігсберг. Падзеі пад Гановерам і Браўншвейгам. Ход пасяўной кампаніі на палях Беларусі. Газеты: “Советская Белоруссия” (№ 64), “Звязда” (№ 65), “Віцебскі рабочы” (№ 36).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

6 Кра 2020

Пакуль каранавірус шчыруе па планеце, пакінуўшы агаломшанымі мільёны ці нават мільярды людзей, некаторых стрэс і страх, наадварот, мабілізуюць, натхняюць на новыя творы. Так, вядомы італьянскі пісьменнік і фізік па адукацыі Паўла Джардана паспеў напісаць эсэ «Заражэнні» (з італьянскай літаральна «У заражэнні» / Nel contagio), прысвечанае каранавірусу.

Навіны бібліятэк

7 Кра 2020

“Купалаўскі дома” – гэта паказы спектакляў з архіва тэатра, творчых вечароў нашых артыстаў, сустрэч, святочных мерапрыемстваў і іншых відэазапісаў, якімі мы з любоўю і ўдзячнасцю гатовыя з вамі падзяліцца.

Навіны бібліятэк

7 красавіка 1945 года. 33 дні да Перамогі

7 Кра 2020

Вызваленне населеных пунктаў у паласе Карпатаў. Вулічныя баі ў Вене. Ваенныя дзеянні ў басейне Ціхага акіяна. Знойдзены залаты запас германскага імперскага банка. Задачы жывёлагадоўчай галіны. Нарада перадавікоў сельскай гаспадаркі. Газеты: “Советская Белоруссия” (№№ 62, 63), “Звязда” (№ 63).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

111