ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Шкілет як сімвал паэзіі
Дзень адчыненых дзвярэй у Магілёўскай абласной бібліятэцы

Семінар для спецыялістаў Прэзідэнцкай бібліятэкі

Семінар для спецыялістаў Прэзідэнцкай бібліятэкі
Іншыя навіны

З 26 па 28 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праведзены комплекс арганізацыйных мерапрыемстваў для спецыялістаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.


Мерапрыемствы арганізаваны з мэтай падключэння бібліятэкі да Сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі і вядзення зводнага электроннага каталога.

Пад час заняткаў асветлены тэхналагічныя аспекты фарміравання бібліяграфічных запісаў, узаемадзеяння са зводным электронным каталогам, ажыццяўлення аўтарытэтнага кантролю на энтытэты “Тэматычны прадмет”, “Геаграфічная назва”, “Імя асобы” і інш., а таксама асаблівасці сэнсавай апрацоўкі дакументаў ва ўмовах карпаратыўнай каталагізацыі.

Вынікі заняткаў і паслядоўнасць мерапрыемстваў па падключэнні Прэзідэнцкай бібліятэкі да Сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі абмеркаваны ў рамках круглага стала.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам